На першы погляд усё тут, здаецца, у баладнай норме. Паранены мае маральнае права шукаць паратунку, а каханая абавязана дапамагчы ў бядзе. Толькі справа ў тым, як гэта робіцца. Міжвольна прыгадваецца параўнанне з аналагічнаю сітуацыяй з «Партызанскай балады» Ул, Караткевіча:
Узнікае сумненне, ці сапраўды любіць партызан Разанава дзяўчыну, бо хто ж панясе ў хату каханай бяду?.. Праўда, час у гэтым вершы даволі ўмоўны і непрывязаны да канкрэтных падзей, і, пэўна, паэта цікавіла сама па сабе толькі філасофская калізія. Але тады неяк варта было ўдакладніць, што гэта не час Вялікай Айчыннай...
Любоўныя вершы А. Разанава— самая клопатная справа для крытыка. Паэт заве гераіню ў блакітную краіну абстракцый, у суровую краіну ідэалу, што і ў філасофскіх творах, просіць, каб яна выратавалася і выратавала яго. Ад чаго? Напэўна, не ад адзіноты. Можа, ад пагрозы знемагчыся ў той «хмарнай горнай» краіне? Важна іншае: каханне ходзіць у паэта па арбітах, у цэнтры якіх ён, а не яна. каханне ходзіць у паэта па арбітах, у цэнтры якіх ён, а не яна.
Праўда, паэт ірвецца вырашыць і гэтую праблему грунтоўна, на філасофскім узроўні. Ён звяртаецца да любоўных драм мінулага. Піша верш «Рагнеда» — пра дынастычны шлюб полацкай князёўны з вялікім кіеўскім князем Уладзімірам.
Да гэтага верша Разанаў парабіў тлумачальныя даведкі. Неабходнасць аўтарскага пазатэкставага тлумачэн-ня сама ўжо насцярожвае як сімптом таго, што паміж задумай і яе вобразным увасабленнем ёсць нейкія прагаліны.
Пачатак «Рагнеды»:
Камунікатыўнасць верша абрываецца адразу пасля першага радка. Тлумачальная даведка не дапамагае наладзіць хоць сэнсавую сувязь. Чытаем: «Рагнеда — дачка полацкага князя Рагвалода — была гвалтам узята ў жонкі кіеўскім князем Уладзімірам. Пасля хрышчэння Кіеўскай Русі пайшла ў манастыр пад іменем Настассі. Яе сын Ізяслаў стаў заступнікам мацярынскай зямлі». Патрэбна было б яшчэ дадаць прынамсі, што Уладзімір быў сынам паланянкі і радавітая полацкая князёўна Рагнеда пагардліва абзывала яго рабычычам — «Не хоіцю розутн ногы робычнчю»,— занатаваў яе адказ сватам летапісец. Такое дапаўненне хоць крыху праясніць змест апошняга радка. радка.
Разгортваючы верш, аўтар прадаўжае неапраўда-ныя эксперыменты над мовай і вобразамі, нібыта дэманструючы, да якога бязмежжа можна мудрагеліць у паэтычнай мове, не баючыся, што яна перастане нешта выяўляць. Так, бываюць у людзей моманты, псіхічныя станы, якім адпавядае неўразумелае бурленне моўнага ручая. Толькі лірычны герой верша «Рагнеда» не мае падставы перажываць такі стан запамятання. Ён жа раздумоўвае над лёсамі людзей даўно мінулых эпох. Так, мова паэзіі дапускае болыпую падтэкставую напоўненасць, чым мова дзелавых папер ці бытавых зносін. Але не толькі ўздзіўненне мовы цераз зашыфроўку сэнсу служыць сродкам абуджэння паэтычнага настрою. Яшчэ ў болыпай ступені гэтую задачу можа выканаць яе рытмічна-меладычная арганізаванасць, якая дазваляе мове дзейнічаць на ўспрыманне непасрэдна, як жывая, апранутая ў гуісі субстанцыя душы. Эксперыментуе паэт не толькі над мовай, але і над фактамі гісторыі. Рагнеду і яе драму ён пераніттоўвяе ня сучасны фасон, выдаючы полацкую князёўну за мужную ахвяру гвалту. Вялікі князь Уладзімір выступае толькі як пакарыцель-гвалтаўнік. На самай справе сітуацыя была больш складанай і змястоўнай. Дынастычныя шлюбы былі ў тую пару нормай, свайго роду асабістаю платай пануючых асоб за прывілею панавання. Рагнеда не магла гэтага не ведаць. I ў прынцыпе яна не была супраць дынастычнага шлюбу, г. зн. шлюбу па абавязку, без любві, толькі полацкая князёўна ці яе феадальнае акружэнне ставілі стаўку на другога княжыча: «Не хощю Володимера Ярополка хощю»,— выказвала як уласны капрыз гэтую палітычную стаўку Рагнеда. Разанаў, ускладняючы на сучасны лад псіхалогію і драму Рагнеды, неўспадзеў спрасціў сутнасць яе.