У Разанава талент грамадзянскага складу, зарыентаваны на філасофскія праблемы жыцця і пазнання.
У першай кніжцы «Адраджэнне» філасафічнасць і грамадзянскасць яшчэ даволі часта здаваліся вынікам не ўласнага душэўнага вопыту, а вучэбнага знаёмства студэнта са светам вышэйшых пачуццяў, складаных тэарэтычных паняццяў і жыццёвых лёсаў сусветна вядомых людзей. Праўда, Разанаў і вучыўся мацёра. Нават гэты занятак працякаў у яго творча, індывідуальна. Таксама, зрэшты, і другі, супрацьлеглы, занятак — вучыць.
У Алеся Разанава той профіль, тая тэма, стратэгам якой мы лічым на сённяшні дзень А. Куляшова. Усім памятна куляшоўскае афарыстычнае выслоўе, што адлюстроўвае трывожна-цяжкую жыццёвую місію сучаснага духоўна і грамадзянска абуджанага чалавека: «Няма шляхоў да самазахавання, няма дарог да светазабыцця ў час ліхі ўзаемапалявання сіл супрацьлеглых смерці і жыцця». Разанаў падхоплівае гэты матыў і развівае яго, узносячы на вышыню сваёй маладосці. Натуральна і знамянальна, што ў вершах маладога паэта выпадаюць развагі пра самазахаванне і самазабыццё як альтэрнатыўныя мажлівасці выйсця з сілавога поля атамнага веку. часнага духоўна і грамадзянска абуджанага чалавека: «Няма шляхоў да самазахавання, няма дарог да светазабыцця ў час ліхі ўзаемапалявання сіл супрацьлеглых смерці і жыцця». Разанаў падхоплівае гэты матыў і развівае яго, узносячы на вышыню сваёй маладосці. Натуральна і знамянальна, што ў вершах маладога паэта выпадаюць развагі пра самазахаванне і самазабыццё як альтэрнатыўныя мажлівасці выйсця з сілавога поля атамнага веку. часнага духоўна і грамадзянска абуджанага чалавека: «Няма шляхоў да самазахавання, няма дарог да светазабыцця ў час ліхі ўзаемапалявання сіл супрацьлеглых смерці і жыцця». Разанаў падхоплівае гэты матыў і развівае яго, узносячы на вышыню сваёй маладосці. Натуральна і знамянальна, што ў вершах маладога паэта выпадаюць развагі пра самазахаванне і самазабыццё як альтэрнатыўныя мажлівасці выйсця з сілавога поля атамнага веку.
Алесь Разанаў — паэт сучасны, гэта значыць, гума-нітарна і філасофскі адукаваны чалавек, для якога прабыванне ў свеце найагульнейшых законаў жыцця і па-знання таксама цікава і даступна, як і прабыванне ў свеце пачуццёвых з'яў. Ён асвойвае гэтыя стыкі з'яў і паняццяў. Часам здаецца, што ў яго пераважаюць думкі над з'явамі, нават у вершах пра рух — думкі аб руху. Мажліва. У такой перавазе я бачыў бы пэўную праяву нашай нацыянальнай традыцыі. Многія вякі нацыянальны прагрэс у нашым краі працякаў не натуральным шляхам — спярша ў базісе, потым у надбудове,— а якраз наадварот. Штуршкі ішлі з надбудовы, са сферы лятучых рэвалюцыйных ідэй, якія нярэдка выпрацоўваліся ў іншых, перадавых краінах. Усё гэта зрабіла нашых нацыянальных паэтаў паклоннікамі ідэй, а не матэрыяпаклоннікамі. Такая ў нас спадчына, такая традыцыя.
Пішучы гісторыю берасцейскага літаратурнага вогнішча, мне, натуральна, даводзілася выкарыстоўваць свае ранейшыя газетныя допісы пра бягучыя справы літаб'яднання, рэцэнзіі на кніжкі, агляды твораў і г. д. I я то з радасцю, то з сумам бачыў, як хутка старэлі тыя матэрыялы: шэраг пісьменнікаў, пра якіх там гаварылася, ужо выехалі ў іншыя гарады, перш за ўсё ў сталіцу. матэрыялы: шэраг пісьменнікаў, пра якіх там гаварылася, ужо выехалі ў іншыя гарады, перш за ўсё ў сталіцу.
Першая задача літаратурнага аб'яднання — творчая вучоба. Вырашаючы яе, вельмі важна падтрымліваць і паглыбляць пачуццё маральнага абавязку і адказнасці кожнага пісьменніка за сваю працу. Кожны твор трэба трактаваць як адбітак грамадзянскай і чалавечай сутнасці аўтара. Уяўленне, быццам пісьменнік не абавязаны паказваць сябе ў творы, што сам ён як чалавек можа мець адну сутнасць, а як аўтар ці лірычны герой іншую,— падманнае. У такім выпадку паўстае повад для апраўдання раздвоенасці, няшчырасці ў розных яе праявах — ад нявіннай фарсістасці да адкрытай кан'юнктурнасці. Бясспрэчна, суадносіны асобы аўтара і лірычнага героя складаныя, простым знакам роўнасці тут не абыдзешся: герой можа несці і мару аўтара, і няздзейсненыя парыванні і пажаданні, але ўсё гэта, трэба памятаць, належыць жывому чалавеку і таму павінна характарызаваць яго. Здараецца нам разглядаць творы, напісаныя быццам дзеля забавы ці з пустога самалюбства. I гэтыя выпадкі павучальныя, бо даюць мажлівасць убачыць дыстанцыю паміж творчым, глыбокім, патрабавальным і знешнім, безадказна-павярхоўным пядыходам да жыцця і мастацтва.