Выбрать главу

Часам здаецца, што вершы I. Арабейкі лішне разважныя. Гэта датычыцца асабліва тых строф, дзе выпірае тэхніка пабудовы вобраза, цвярозы разлік на незвы-чайнасць спалучэння далёкіх паняццяў ці рэчаў, забываючы, што надзённая наша практыка з усмешкай хры-сціць падобныя асацыяцыі словамі «гарох» і «капуста». Звычайна паэтычнае збліжэнне далёкага, калі яно цвя-роза спланавана, не кранае ўяўлення. Алгебра добра служыць гармоніі толькі ў тых выпадках, калі вобраз-ідэя ўзнік не ў галаве, а ў крыві паэта, калі ў яго тварэнні ўдзельнічаў увесь ён, самавіты чалавек, асоба, індывід.

Развітанне з сялом складае скразны тэматычны стрыжань лірыкі Васіля Жуковіча, чый першы зборнік «Паклон» на сённяшні дзень з'яўляецца наймалодшаю кніжкай брэсцкіх паэтаў. У зборніку вершы не датаваны, але, звярнуўшыся да газетных публікацый аўтара, мы ўбачым, што яго літаратурная біяграфія мае ўжо больш дзесяці гадоў. Васіль Жуковіч родам з вёскі Дзмітравічы, што на ўскраіне Белавежскай пушчы. Недзе ў шасцідзесятыя гады сціплы вясковы юнак прыехаў у Брэст, каб вывучыцца на настаўніка і вярнуцца назад у сяло вучыць дзяцей роднай мове і літаратуры. Але ў педінстытуце выявіліся літаратурна-творчыя схільнасці Жуковіча, і яго запрасілі працаваць у раённую газету «Заря над Бугом».  Праз некаторы час ён перайшоў на тэлебачанне, а потым  —  у рэспубліканскае выдавецтва. Землякі скажуць, што ўдовін сын выйшаў у людзі, больш таго, па старой коснай традыцыі вымавяць гэта з зайздрасцю, бо хлеб інтэлігента ўсё яшчэ лічыцца ў тутэйшых вёсках лёгкім, «панскім» хлебам. Паэт не спрачаецца з гэтым забабонам, ён шчыра расказвае ў вершах біяграфію свайго сэрца і сам дзівіцца, што ніяк не можа яно ахаланець да роднага, вясковага свету, і выхад з матчынага гнязда адчувае балюча, як выгнанне з раю, хоць розум наказвае радавацца жыццёвай удачы. Паэзія і адукацыя вытанчылі і без таго чулае сэрца паэта, зрабілі такім уважлівым, што нават птушкі пачалі злятацца да яго і расказваць пра свае выраі, а кветкі на родным лузе сталі дзяліцца  з ім спалохамі веснавога абуджэння і асеннім сумам.  I добра гэта ці блага? Васіль Жуковіч спрабуе адказаць шчыра, праўдзіва, але застаецца недаўменне.  У лепшых вершах паэт паднімаецца да разумення дыялектыкі жыцця і ўласных пачуццяў. Такія творы, як «Я родам з тых мясцін», «Дарога ў жыце», «Дрэвы майго сяла», гавораць, што душа чалавека  — тонкая субстанцыя і чалавечыя адчуванні смаку жыцця складаныя, часта капрызлівыя, не раўназначныя з практычным паняццем жыццёвага поспеху, гарадскога камфорту і г. д.

Вяртанне маё непазбежна, Вяртанне ад спасціжэння свету Да вас, дрэвы майго сяла. Як проста ўсё і як мудра: Ля грэблі — каравыя вербы, Ля ўезду ў сяло бярозы, На могілках — сосны. Дрэвы майго сяла124.

Падтэкст гэтага вершаванага маналога зазывае чытача ў глыбіні свядомасці, туды, дзе спалучаюцца дум-кі пра жыццё і смерць, пра сэнс чалавечага прызвання. Маштабнасць крытэрыяў дазваляе наблізіцца да гуманіс-тычнай сутнасці тых вятроў веку, якія выносяць хлопчыкаў з-пад сялянскіх стрэх і фарміруюць іх лёсы. Удумлівасць, сумл$шшсіігь і шчырасць далі права Васілю Жуковічу брацца і дастаткова самастойна вырашаць такую абжытую ў сучаснай паэзіі тэму, як узаемаадносіны сына-інтэлігента і маці-сялянкі. Яго вершы «Твая жыццёвая палоска», «Узарвалася бура ля хаты», «Мама», хоць і пераклікаюцца з паэмамі Анатоля Вярцінскага і нават з хрэстаматыйнымі вершамі Максіма Танка, не ўспрымаюцца як пераймальныя. Пераклічка абумоўлена тым, што і ў Жуковіча маці — сялянка, чыйго «лёсу-жыцця палоска была вузкаю ды цяжкой». Аднак жа паэт паказаў, што маці яго абрабляла гэтую палоску самастойна і яе асабістае пражыванне лёсу сялянак аказваецца змястоўным і хвалюючым.

У паэтаў, надзеленых мяккасцю і чуласцю душы, існуе праблема пераадолення пачуццяў. Вядомы псіхолаг творчасці Л. С. Выгоцкі слушна заўважае: «Нават самае шчырае пачуццё само па сабе не ў стане стварыць мастацтва. Для гэтага неабходны яшчэ акт пераадолення гэтага пачуцця, яго вызвалення, перамогі над ім, і толькі калі гэты акт становіцца фактам, толькі тады здзяйсняецца мастацтва»125.

Пераадольваць пачуцці — значыць ператвараць іх у вобразы, тыпізаваць, надаваць ім эстэтычную змястоўнасць, здольнасць абуджаць аднолькавыя з паэта-вымі душэўныя рухі ў чытача. Недастатковасць пераадолення пачуцця прыводзіць да імпрэсіўнасці або чуллівасці паэтычных вобразаў, а празмернае пераадоленне — да абстрактнай ці маралізатарскай засушанасці.