Паэтычныя адкрыцці гэта не толькі ўстанаўленне маральных вартасцей. Маральнае выступае толькі ў грамадстве і чалавеку, а прыгожае трапляецца і ў камені-самацвеце, хараство мае і кветка і вярба за сялом — г. зн. тыя прадметы, да якіх паняцце маралі тут не стасуецца. З другога боку. не ўсе маральныя ўчынкі ці адносіны выклікаюць у нас эстэтычнае рэагаванне. Эстэтычнае хваляванне прыходзіць толькі ў тых выпадках, калі маральны ўчынак выбіваецца з рамкі сярэдняй этычнай нормы. Усведамленне гэтага неабходна маладым паэтам, якія схільны пераацэньваць вузкаасабістыя настроі закаханасці і замілавання або яшчэ часцей замест абагульненняў перафразіруюць вядомыя ўсім палажэнні маральнага кодэкса будаўніка камунізму.
У свой час, слухаючы першыя спробы пяра Ніны Гарагляд і Ніны Загорскай на літаратурных «серадах», мне даводзілася звяртаць увагу на спецыфічнае перабольш-ванне эстэтычнай вартасці інтымных, пераважна любоўных адчуванняў і карэкціраваць ацэнкі. Эстэтычная каштоўнасць эмоцый звязана з іх грамадскай паказальнасцю, змястоўнасцю. Праверыць рэальную вартасць вобраза можна толькі шляхам эстэтычнага суаднесення яго з ідэалам.
Другая крайнасць — маральна-этычная завужанасць эстэтычнай ацэнкі — часцей трапляецца ў брэсцкіх маладых паэтаў. Ёю грашаць і Кастусь Турко, і Анатоль Гарай, і Зіна Дудзюк. Паспяхова ўздымаецца над гэтай інерцыяй абагульнення Мікола Пракаповіч, чые новыя вершы маюць належную эстэтычнаму суджэнню падтэкставую недасказанасць, якая ўцягвае чытача ў перажыванні або роздум над праблемамі жыцця.
Канешне, клопаты і хібы ў маладых паэтаў звязаны не з тым, што ім не хапае добрых парад, як ператварыць пачуцці ў вобразы. Толькі самі паэты ведаюць, як цяжка прымяніць гэтыя парады на практыцы.
Агульным клопатам брэсцкіх літаратараў з'яўляец-ца проза. У 60-я гады ля берасцейскага літаратурнага вогнішча прыбавілася празаікаў-дакументалістаў. Плённа выступалі ў гэтым жанры Уладзімір Стальмашук — аўтар кнігі «Шумят ели», ветэран рэвалюцыйнага падполля і партызанскага руху на Брэстчыне Васіль Ласковіч, аўтар нарысаў-успамінаў пра Мікалая Дворнікава і сяброўку Веры Харужай Соф'ю Панкову. З удзячнасцю прыняў чытач кнігу Алеся Бароўскага пра антыфашысцкае падполле ў Брэсце «О них молчали сводки», якая выйшла ў літаратурным запісе Аляксандра Авечкіна. Можна назваць імёны і іншых бывалых людзей, якім удаецца расказаць нешта новае пра барацьбу супраць фашызму ці пра вопыт працоўнага жыцця, аднак літаратурны талент пачынаецца там, дзе аўтар, пісьменнік, выказвае здольнасць ужывацца ў лёс і характары іншых людзей, выяўляць драму чужога жыцця як сваю ўласную. Такіх талентаў у нас мала.
Трапна малюе карціны побыту, нораваў сучаснага раённага цэнтра Святлана Курылёва, настаўніца з Камян-ца. Героі яе твораў — настаўнікі, журналісты, школьнікі, а пафас — барацьба за маральную чысціню чалавечых узаемаадносін, цяжкасці выхавання. Канфлікты падгледжаны Курылёвай у жыцці, таму часта яны гучаць пераканаўча, нягледзячы на пэўную аднастайнасць вырашэння, звычныя перамогі дабра над злом. Пісьменніцы ўдаецца зацікавіць чытача ўнутраным светам людзей няўрымслівых, шукальнікаў новага стылю жыцця, новых форм выхавання моладзі на гуманістычных ідэалах. няўрымслівых, шукальнікаў новага стылю жыцця, новых форм выхавання моладзі на гуманістычных ідэалах.
Сярод празаікаў варты ўвагі Аляксей Бакуменка, чалавек, надзелены шматбаковымі здольнасцямі, які выяўляе сябе і ў жанры лірычнай навелы і верша, лю-бімая яго тэма — хараство прыроды. Вайсковец па пра-фесіі, Бакуменка ведае і піша яшчэ пра жыццё салдат. Літаратурнай сталасцю характарызуюцца лепшыя апавяданні і нарысы Ісака Затульскага, які арганізаваў пры Доме афіцэраў літаб'яднанне «Цытадэль» і з поспехам кіруе яго работай. Сярод маладых празаікаў абнадзейвае журналіст Змітро Шостак, аўтар шэрагу ўдалых гумарыстычных замалёвак, і апавядальнік Андрэй Бучык, які асвойвае маладзёжную тэматыку. Але ўсяго гэтага замала, каб гаварыць пра прозу ў нашай сябрыне як самастойную літаратурную галіну.
З драматургіяй справа выглядае яшчэ горш, толькі пару чалавек спрабуе тут свае сілы, але да гэтага часу іх творы ставіла толькі мясцовае тэлебачанне.