Аднак жа працэсы культурнага жыцця на Палессі бурна паскараюцца, на паверхню выходзяць новыя таленты. Дастаткова сказаць, што толькі ў 1971 годзе ажно чатыры ўраджэнцы Брэстчыны былі прыняты ў Саюз савецкіх пісьменнікаў — гэта даследчык сувязяў беларускай паэзіі з фальклорам і тэарэтык верша Мікола Грынчык, літаратуразнавец, аўтар цікавых літаратурных рэпартажаў Аляксей Гардзіцкі і дзве паэтэсы — Яўгенія Янішчыц і Ніна Мацяш. У літаратурным жыцці сталіцы паспяхова ўдзельнічаюць сёння многія пісьменнікі, што пачыналі свой шлях у брэсцкай літаратурнай сябрыне. Тут і паэты Мікола Федзюковіч і Анатоль Казловіч, і даследчыкі літаратуры Уладзімір Гніламёдаў, Іван Шпакоўскі, Міхась Тычына.
Думаецца, што наша літаратурная сябрына будзе папаўняцца новымі імёнамі паэтаў, празаікаў і драматургаў, бо ў ёй умацавалася звычка ацэньваць творы без ільготных тарыфаў і скідак на правінцыяльнасць, маладосць. Ільготы ў любой сферы прыносяць шкоду справе і людзям, якія імі карыстаюцца. Сёння хіба толькі адзінкі сярод берасцейскіх літаратараў, ды і то ў хвіліны слабасці, уздыхаюць пра нейкую абласную літаратуру, пра мясцовыя альманахі, дзе, можа, знайшлося б месца «і шэраму вераб'ю». Бясспрэчна, пісьменніку, які працуе ў правінцыі, цяжэй кантактавацца з літаратурнаю сталічнаю прэсай, чым жыхару Мінска. Аднак жа сапраўдныя літаратары, якім даводзіцца жыць за межамі сталіцы, не чакаюць ад літаратурнага Парнаса скідак.
1 Танк М. І...іншыя.— 36. тв.: У 4-х т. Мн., 1965, т. 3, с. 398. Далей тэксты твораў паэта, акрамя агавораных, падаюцца па гэтым выданні/Рымская лічба азначае том, арабская — старонку. ►
2 Дзяржархіў Мінскай вобл. філіял у Маладзечна, Р-9с, воп. 1, зв. 2. спр. 154, арк. 142.►
3 Тамсама, ф. Р-509, воп. 1, зв. 3, спр, 66, арк. 82.►
4 Калеснік У. Паэзія змагання. Мн., 1959, с. 29.►
5 ЦДА ЛітССР, ф. 31, воп. 230, спр. 281, арк. 12.►
6 ЦДА ЛітССР, ф. 31, воп. 230, спр. 281, арк. 97.►
7 Партархіў Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ, ф. 242, воп. 1, спр. 34, арк. 58-59.►
8 ЦДА ЛітССР, ф. 31, воп. 230, спр. 281 (дадатак).►
9 ЦДА ЛітССР, ф. 31, воп. 230, спр. 281 (дадатак).►
10 Танк М. На этапах. Вільня, 1936, с. 15.►
11 Арочка М. Каляндар рэвалюцыйнага змагання.— Полымя, 1971, №3, с. 221.►
12 Танк М. Лісткі календара. Мн., 1970, с. 59.►
13 Гапава В. Максім Танк — перакладчык славянскіх паэтаў.—У кн.: Старонкі літаратурных сувязей. Мн., 1970, с. 10.►
14 Танк М. Лісткі календара, с. 79.►
15 Тамсама, с. 18.►
16 Тамсама, с. 21.►
17 Тэкст захоўваецца ў родзічаў У. Жылкі.►
18 Танк М. 36. тв., т. 1, с. 290. (Першая публікацыя ў кн.: Пад мачтай. Вільні, 1938, с. 47).►
19 Рагойша В. Преодоление барьера.— Неман, 1973, №4.►
20 Новы Свет — ускраінны раён Вільні — славіўся ў 30-я гады як вогнішча рэвалюцыйнага руху.►
21 Дзяржархіў Мінскай вобл., філіял у Маладзечна, ф. 5/2а, воп. 1, зв. 5, спр. 179, арк. 2.►
22 Танк М. Хай будзе святло. Мн., 1972, с. 30. Далей — ХБС, старонкі азначаны лічбамі.►
23 Апошняя рэдакцыя беларускага перакладу Я. Семяжона выйшла асобнаю кніжкай у выдавецтве “Мастацкачя літаратура”, Мн., 1973. Цытаты з паэмы, акрамя ягавораных у тэксце, падаюцца па гэтым выданні, старонкі ўказаны ў дужках.►
24 JulianKrzyżanowski. Historia literatury polskiej. Warszawa, 1953. s. 98, 212-221.►
25 Marian Polesia. Najstarsza poezja polsko-łacińska. W-wa, 1952.►
26 Францыск Скарына. Прадмовы і пасляслоўі. Мн., 1969. Тут і далей цытаты падаюцца па гэтым выданні.►
27 Э.Межелайтис. Авиаэтюды. М., 1966, стар. 47.►
28 Wiersze białoruskie. Wydawnictwo Łódzkie, 1971.►
29 М. Танк. Межы. Збор твораў у 4-х тамах. Мн., 1965, т.1, стар. 292.►
30 Maria Rudzińska-Froelichowa. Uwagi nad literaturą białoruską. Rocznik prac naukowych zrzeszenia asystentów uniwersytetu Józefa Piłsudz.►
31 А. Овчаренко. Коммунизм, человек, искусство. В кн.: «Искусство и идеология». М., 1973, стар. 143.►
32 История марксистской диалектики. М., 1971, стар. 120.►
33 Тамсама, стар. 132.►
34 Władysław Tatarkiewicz. Droga przez estetykę. Warszawa, 1972, стар. 132.►
35 Д. Лихачёв. Внутренний свет художественного произведения. «Вопросы литературы» №8, 1968 г.►
36 Andrzej Szczypiorki. Prosto do piekła. „polityka”, 17 жніўня 1974, стар. 7.►