Прыступаючы да палявання, паэт, нібыта медык на кансультацыі, раіць гэты занятак як лякарства ад усіх чыста недамаганняў цела і духу: заўчаснага старэння, кволасці, палахлівасці і нудоты. Паляванне апісана так дэталёва, што хоць перанось у падручнікі. Недарма паэму Гусоўскага біёлагі і паляўнічыя прызналі раней, чым гісторыкі літаратуры. Мастак склаў з дзесяткаў бачаных ім здарэнняў панарамную карціну: тут і ловы шляхецка-княжацкія, і мужыцкія, і каралеўскія. На першы погляд крыху назаляе таўталагізм адпраўных сітуацый: раз'ятраны волат-зубр і насупраць яго дружына смелых паляўнічых. Але паўтор тут апраўданы задумай: так жа было, так яно ўрэзаласл ў памяць і ўвайшло ў свядомасць расказчыка. Страхотлівы дынамізм бясконцых сутычак з волатам пушчаў павінен пераканаць чытача, што паляванне на зубра не забаўка і не проста забойства, а барацьба, рыцарскі занятак, проба смяротнай небяспекай. Той, хто не дрыгне,— здасць экзамен на годнасць рыцара:
Рэалістычныя апісанні набіраюць новага каларыту і сілы ў суседстве з кампанентамі, створанымі на аснове фальклорнай ідзалізацыі. Спракаветная магічная заклінальнасць дзесьці нават бярэ верх над рэнесансавай разумнай яснасцю і хоча кіраваць творчымі намаганнямі паэта. Як шчыры хрысціянін, Гусоўскі адхрышчаецца ад небяспечнай спакусы, а памяць дзяцінства падшэптвае паданні, навязвае чарадзейныя ўяўленні:
Ідэалізуючы звера на казачны манер, паэт прыпісвае яму вышэйшыя маральныя пачуцці і грамадзянскія рысы характару. Цар лясоў становіцца сапраўдным царом. Сілач між звяроў, нястомны і чуйны, ён ніколі не нападае першы, «толькі праніжа вачыма, аж дрыжыкі проймуць», «кемлівы звер па прыродзе». Але як рыцар пальчатку, прымае зубр любы выклік пры адной толькі ўмове: змагацца чэсна, без хітрыкаў і падману:
Каб не выклікаць падазрэння, што ён сам забабонны язычнік, паэт перастрахоўваецца агаворкамі:
Аднак жа рацыяналістычныя адносіны да рэчаіснасці пясняр засвоіў толькі ў сталым узросце, ухваліў іх ісціну розумам, а не сэрцам. Розум, як вартаўнік, сочыць за паэтычнай фантазіяй, а тая заносіць песняра ў таемны, дзівосны, прывабны з дзяцінства свет народных легенд і павер'яў. I ён ідзе за голасам сэрца, каб сцвердзіць маральную каштоўнасць таго казачнага лзычніцкага свету.
Зубры жывуць стадам-абшчынай, кіруюцца спрадвечным ладам: важак здабывае права на ўладу ў пая-дынках, пераможца не распраўляецца з сапернікам, не помсціць пераможанаму, абы сышоў з гурту і хай пры-жываецца ў іншай «дзяржаве». Калісьці так пакідалі землі Жамойці літоўскія князі, уцякаючы ад гневу сапернікаў, і прыжываліся ў славянскіх землях. Нядаўна М. Ермаловіч выказаў меркаванне, што такім шляхам трапіў на княжы пасад у Наваградак легендарны Міндоўг. Адсюль вёў ён войны са сваімі крыўдзіцелямі, ствараючы Вялікае княства Літоўскае.
Зубрыны гурт ва ўяўленні Гусоўскага — мадэль ідэальнага калектыву, нават трамадства, нейкая багатырская дружына, якая кіруецца прынцыпамі вайсковай дэмакратыі. У гурце — роўнае права на ўладу, натуральная залежнасць слабых ад дужых і строгі абавязак дужых ахоўваць усіх, аддаваць свой вопыт і сілу на агульную карысць і дабро: