Польскія рамантыкі, сябры Адама Міцкевіча, слушна адзначас ўслсд за Юзэфам Галомбэкам Ян Гушча. кінулі першыя зерні ў беларускую глебу, зерні духоўнага адраджэння народа. Але варта памятаць, што шырока сеялі семя свабоды Герцэн, Чарнышэўскі, Дабралюбаў, Някрасаў. Ад іх непасрэдна перадаўся запал народалюбства Кастусю Каліноўскаму і Валерыю Урублеўскаму, маладому Францішку Багушэвічу. Ідэі Пляханава, Леніна, Горкага апладнялі светапогляд Адама Гурыновіча, Алаізы Пашкевіч, Янкі Купалы, Якуба Коласа, Цішкі Гартнага, Максіма Багдановіча.
Знамянальна, што ў канцы XIX стагоддзя Ф. Багушэвічу ўдавалася друкаваць свае кніжкі толькі ў Кракаве, але ўжо тады Пецярбургскі універсітэт станавіўся вогнішчам рэвалюцыйна-вызваленчага руху белару-скай моладзі, якая мела агульныя арганізацыі з паля-камі і літоўцамі. Беларускія кніжкі і працы пра Беларусь выдаваліся ў Кракаве, Пецярбургу, Маскве, Варшаве, Львове, Кіеве, Вільні і іншых гарадах. Праўда, публікацыі былі розныя. У дыскусіі аб беларускай мове «Нашу ніву» дружна атакавалі ў студзені — сакавіку 1909 года «Внленскнй вестннк», «Минское слово», пе-цярбургская «Новая Русь» і варшаўскі «Dzień» — усе з адных і тых жа шавіністычных пазіцый.
Слушна вылучае Ян Гушча два аб'ектыўныя фактары, якія абумовілі ўзлёт беларускай літаратуры пачатку XX стагоддзя: «Абуджэнне або паглыбленне нацыянальнай свядомасці, барацьба за нацыянальнае вызваленне, рэвалюцыйна-грамадскія працэсы. Пульсуючыя чырванню зоры надзеі і яшчэ чырванейшыя зарывы паражэнняў».
Сапраўды так. Варта толькі ўлічыць, што працэс нацыянальнага вызвалення на Беларусі аказаўся асабліва залежным ад ходу сацыяльных працэсаў. Тут, на маю думку, адно з істотных адрозненняў паміж зместам і практыкай вызваленчага руху пачатку XX стагоддзя ў Полынчы і на Беларусі.
Сацыяльны аспект прыкмячае аўтар прадмовы, хоць лічыць яго вытворным. Гаворачы пра Купалу і Коласа, ён сцвярджае: «Ставілі сабе простыя задачы, пашыралі і ўмацоўвалі нацыянальную свядомасць. Былі прагрэсіўнымі, бо ў прагрэсе і барацьбе бачылі шансы для свайго народа». Вылучэнне сацыяльнага пачатку як дамінанты і пашырэнне яе на усю гісторыю новай беларускай літаратуры дазволіла б яшчэ дакладней вытлумачыць яе загадкі.