Чытаючы такія, дарэчы удалыя, пераклады Яна Гушчы і Леапольда Левіна, як «Позняя восень», «Бабяе лета», «Бяроза, ах бяроза», «Я чалавек», міжвольна пачынаеш думаць, што лірычны герой П. Броўкі на-стойлівы і паслядоўны ў сваёй жыццесцвярджальнай дабраце, высакароднай гатоўнасці адысці, каб застацца.
Думаецца, калі перад складальнікам анталогіі стаяла неабходнасць выбару аднаго звяна з багатага набытку П. Броўкі, дык гэта звяно выбрана ўдала. З тое вышыні, на якую ўзняўся паэт у найноўшых сваіх вершах, многае бачыцца з папярэдніх яго каштоўнасцей.
Калі гаварыць пра якасць адбору паэтычнага матэрыялу, дык трэба прызнаць удалай падборку вершаў П. Панчанкі, якая даносіць яго цудоўную ўражлівасць на эмацыянальныя праявы жыцця, на буры, трывогі і пробліскі сонца.
Творча і трапна пераклаў Ян Гушча «Родную мову», верш, дзе задума і пафас будуць, відаць, своеасабліва ўспрымацца польскім чытачом, для якога праблема аджывання мовы можа мець хіба што характар дасціп-най фантастыкі ці ўспамінаў пра даўно забытую гісто-рыяй небяспеку.
Ян Гушча ўлічвае гэта пры перастварэнні верша. Радок «Калі ж хто загадвае: «Не трэба!» перакладзены «Калі нехта гаворыць: Не трэба!» і ў тым жа чатырохрадкоўі заключны радок «Асудзіце на безліч год» адпаведна — «Хай лёс мой будзе суровы». У выніку такіх далікатных, як бы чыста стылёвых мадыфікацый палеміка пра аджыванне мовы з адкрыта публіцыстычнага плана пераводзіцца ў план інтэлектуальны, аспрэчваецца чыёсьці порсткае прагназіраванне. Пры гэтым узнікаюць маральныя праблемы, пытанне пра адказнасць за знешне нявінныя, а па сутнасці некампетэнтныя і няўчасныя мазгаванні. Паслядоўна трымаючы ўяўленне чытача ў сферы вытанчаных думак, суджэнняў і маральных рухаў, перакладчыК адпаведна ўраўнаважвае канцоўку, якая пры літаральным перакладзе здалася б польскаму чытачу лішне чулліваю. Радкі:
перакладзены так:
Лірычны герой не плача, а піша (бо паэт), і не ён размаўляе з матуляю, а яна з ім, ён слухае мову яе.
Дзеянні героя набылі больш стрыманасці, а паічуцці ўнутранай годнасці, псіхалагічная сітуацыя стада па-свойму больш сэнсоўнай. Апошнія два радкі вельмі натуральна завяршылі кампазіцыю, хоць засталіся нязменнымі ў перакладзе:
Подых пяшчотнай улюбёнасці мастака ў роднае слова не можа не ўсхваляваць кожнага чытача. Бачыць мову такой ачалавечанай, напоўненай зместам народнага жыцця і лёсу — гэта, як кажуць, ад бога. Не са слоў складае мастак свае вершы, а з часцінак душы сваёй і свайго народа, увасобленых у мове як супольным бясцэнным скарбе. Паэту балюча, што даражыць такім скарбам не кожны ўмее. Ці не таму, што дастаецца гэты скарб лёгка і проста, задарам, механічна разам з нараджэннем? Даражыць духоўнымі скарбамі павінна вучыць грамадства. Гэта і робіць паэт, ствараючы верш пра родную мову і любоў да яе.
У вершы «Слёнскі танец» П. Панчанка як бы зухуе віртуознасцю, з якою ўмее карыстацца фарбамі роднай мовы. У перакладзе Конрада Фрэйдліха гэты верш прагучаў таксама задорыста і задумна, як у беларускім арыгінале. Трапны пераклад «блікаў — смяшынак» дае надзею на тое, што з цягам часу беларускі гумар шырэй будзе данесены польскаму чытачу.
Паміж «Слёнскім танцам» і «Краінай паэтаў», вершамі, што аблямоўваюць падборку, мы сустракаем роздумны, балюча ўсмешлівы, напоўнены гаркатой пачатку вайны верш «У сорак першым» і назіральны, як псіхалагічны дослед, «Перад дажджом», элегічны «Памяткі» і публіцыстычны «Раўнапраўе дрэў». Зразумела, дзевяць вершаў не вычэрпваюць усяго багацця эмацыянальнай палітры П. Панчанкі, але ўяўленне пра дыяпазон яго таленту чытач атрымае.
Мне здаецца, калі нават паэт прадстаўлены адным ці двума, але цікавымі і д©бра перакладзенымі вершамі, дык для першага знаёмства і гэтага дастаткова. Такой выпала сустрэча з польскім чытачом у А. Бачылы — верш «Над Свіслаччу», пераклаў К. Фрэйдліх і М. Шарган; у Еўдакіі Лось—«Голас дарог» — М. Шарган; у Аляксея Русецкага— «Воўк» і «Мястэчка» — М. Ю. Канановіч.
Паказальныя і ў многіх адносінах павучальныя старонкі анталогіі, адведзеныя Максіму Танку. Яны могуць пацвердзіць яшчэ больш красамоўна тыя вывады, якія мы зрабілі, аналізуючы пераклады паэзіі Я. Купалы. Трыццаць адзін верш Максіма Танка перакладала чатырнаццаць польскіх паэтаў. Нават не ўдакладняючы дат, пазнаеш тут памятныя з даваеннай польскай радыкальнай перыёдыкі пераклады «На шляху дзікіх гусей» — Ежы Путрамента, «Пад мачтай» і «Руёй» — Ежы К. Вайнтраўба. Яны добра дапаўняюцца перакладамі, робленымі ў розныя пасляваенныя гады («Каб ведалі», «Рукі маці» — Леан Пастэрнак, «Не будзь ніколі іншым» — Уладзімеж Слабоднік). На такім добрым падмурку лягчэй, чым у выпадку з Багдановічам, было Яну Гушчы ўзвесці тэматычнае скляпенне з даваенных («Лірнік») і найноўшых твораў — «Таварышу», «Спакойнай ночы», «А колькі ў вас», якія пераклаў ён сам для гэтай кнігі.