Выбрать главу

Падборка сучасных вершаў М. Танка мне падабаецца. Складальнік выявіў народнасць і філасафічнасць мыслення паэта, мудрасць народнай дабраты. У вершах адчуваецца шырыня кругагляду і цэльнасць характару сучаснага мастака, яго напружаны роздум над праблемай жыцця і чалавечага прызвання. У сённяшняга Танка шмат паэзіі, якая, застаючыся мастацтвам слова, выходзіць за звычайныя ўяўленні пра мастацтва, бо з'яўляецца нявыдуманым увасабленнем сутнасці чалавека як часцінкі сусвету і самастойнага свету, які складае феномен асабовасці істоты, усведамляючай трагічную дабрадзейнасць жыцця, шчасце і цяжар сваёй прысутнасці ў бязмежжы. Натуральныя па форме, часам знарок раскаваныя, ачышчаныя ад музычнага закалыхвання, даведзеныя ледзь не да прозы ў выразе і інтанацыях, вершы гэтыя кранаюць самою немажлівасцю гаварыць прыгожа, падспеўваючы там, дзе гаворка ідзе пра смяротную патрэбу для сучаснага чалавека быць заглыблена-сур'ёзным, праўдзівым, уважлівым да ўсяго, што дзеецца вакол, бо дзеецца нешта важнае, нават у малым і звычайным: кожная пылінка нясе ў сабе частку лёсу планеты, а глабальныя праблемы вырашаюцца і ў шэптах закаханых і ў ападанні сасновай шышкі, якая нагадвае падаючую зорку. Драматычныя спляценні з'яў і лёсаў адкрываюцца паэту на кожным кроку. Вось ён стаіць пад сасной і бачыць падобную на хмарку буслянку, але не чуе шуму галін і пытае: «Хіба я стаў у ценю сасны, якую колькі год як зрэзалі?» Пытанне «Дзе яны?» ставіць свету паэт як рахунак сумлення, ён просіць асцярожна выціраць шыбы старой камяніцы, каб:

Не сцерці і ценяў Нам блізкіх людзей, Якія апошні раз Некалі ў гэтыя шыбы глядзелі.

Цераз такую, ачышчаную да самых сэрцавін, як бы спракаветную безмастацкую, не пявучую, а толькі моўленую вобразнасць паэт паднімае найцяжэйшыя тэмы — асмельваецца прамовіць да польскай маці, што ў задушны дзень прынесла грамнічную свечку на вуліцу, дзе фашысты расстралялі яе дзяцей:

Podziel się ze mną płomykiem twej świecy, A może I ja zobaczę tych, Z którymi miałem się spotkać. (Пераклаў В. Варашыльскі)

Прыемна адзначыць агульную дабротнасць перакладу як ранніх, .так і сучасных вершаў паэта. Звяртае увагу сатырычнай вастрынвй і сввжасцю рыфмау пераклад верша «Пачатак оды», зроблены Тадэвушам Хрусцялеўскім, цікавы смеласцю перастварэння «Лірнік» і ўдалай прыбліжанасцю да арыгінала пераклад «Спакойнай ночы», зробленыя Янам Гушчам. Уражанні раўнацэннасці з арыгіналамі пакідаюць пераклады «Перапіскі з зямлёй» і «Шыбаў старой камяніцы» — Яніны Бжастоўскай, верша «Далёкі снег» — Анны Камінскай, «Варшаўскія задушкі» — Віктара Варашыльскага.

Відаць, гэтых удач нельга вытлумачыць адной толькі даўнасцю і багаццем сувязяў М. Танка з польскімі літаратарамі. Мне думаецца, справе дапамагае і тое, што паэтычны вопыт Максіма Танка ўключае многа з лепшых традыцый польскай і еўрапейскай мастацкай культуры, нацыянальная самабытнасць яго паэзіі цесна суадносіцца з агульначалавечым, а вобразна-выяўленчыя структуры, болын чым у каго, пераклікаюцца з эксперыментальнымі вобразамі сённяш-няй польскай паэзіі.

Праўда, тут жа хочацца засцерагчы перакладчы-каў перад спакусай узмацняць агульначалавечы пачатак у вершах М. Танка за кошт нацыянальнай і светапогляднай канкрэтнасці яго пазіцыі. Напрыклад, перакладаючы верш «Дзе яны?», Уладзімеж Сэгаль, па-мойму, размыў яго ідэю ўжо ў самым пачатку перакладу. Радкі Максіма Танка:

У горадзе Разбітым, апусцелым Убачыў я ў прытворы Спаленай фашыстамі царквы Двух у блакітнай вопратцы Анёлаў. перакладзены так (даю падрадкоўнік.— У. К.)
У гэтым пакінутым I разбітым горадзе, У храме — Даўно ўжо ворагамі зруйнаваным, Я выпадкова ўбачыў двух анёлаў, Спавітых у блакіт — З апаленымі тварамі.

Чытач заўважыць, што дзея ў перакладзе страціла канкрэтнасць часу і месца, адсюль і грамадзянская ідэя перайшла ў маральную. Далей перакладчык больш-менш уразумела пераказаў думку, што анёлы запісвалі прозвішчы людзей, якія ўваходзілі ў храм і выходзілі з яго. Апошніх на гэты раз у рэестры не аказалася. У сувязі з такою праявай паэт пытае: