У перакладзе пытанне і адказ гучаць цьмяна і неўразумела, дапасоўваючыся да размытых пачатковых радкоў перакладу:
Максім Танк пытаў не пра памёршых, а пра тых, што не выйшлі з царквы, спаленай фашыстамі, ён пытаў канкрэтна: «Дзе яны?», і падтэкст верша даваў такі ж канкрэтны адказ — фашысты спалілі іх тут разам з царквой. Слова «памёршыя» зусім не падыходзіць тут, бо мова ідзе пра памардаваных. Выпадкаў вандалізму, падобных на апісаны ў творы М. Танка, было на Беларусі шмат у часы гітлераўскай акупацыі, напрыклад, у славутай сёння сваім этнаграфічным хорам вёсцы Тонеж Лельчыцкага раёна, у вёсцы Прыбалавічы таго ж раёна фашысты загналі і спалілі ў цэрквах усіх жыхароў, якіх удалося ім захапіць і загнаць. Пытанне беларускага паэта «Дзе яны?» звернута да ўсяго свету, але нават анёлы, што вялі рэестр душ у храме, не могуць даць адказу: яны прабіты кулямі. Свецкі тып мыслення і чыста паэтычныя адносіны да біблейскіх і міфалагічных істот заканамерны ў паэта-атэіста. У яго ўяўленні анёлы не надзелены несмяротнасцю. Гэту пазіцыю патрэбна было выразней перадаць пры перакладзе верша. Перакладчык, як мне здаецца, пайшоў за хрысціянскім рэлігійным успрыман-нем і надзяліў анёлаў несмяротнасцю. Яны ў яго смяротна маўчаць. Апушчаныя крылы мбгуць увасаблятть жа-лобную немату. Людзям, якія прытрымліваюцца свец-кай маралі, такое зняменне і маўчанне не зразумела. Можна сумнявацца, ці будзе зразумелаю немата анёлаў і ўсім тым веруючым палякам, што былі ў гады акупацыі сведкамі гітлераўскага вандалізму.
Аналіз перакладу Танкавага верлібра наводзіць на думку, што сучасная тэхніка верша, яго рытміка-меладычная раскаванасць і, пераважна, моўленая вобразнасць не аблягчаюць справы перакладчыкам, а толькі накіроўваюць іх намаганні на змест, на дакладнасць перадачы найтанчэйшых нюансаў зместу і ідэйнай задумы. Добрыя ў цэлым вынікі перакладу сучасных Танкавых вершаў сведчаць пра высокую кваліфікацыю і творчую рупнасць польскіх калег.
Падобныя ўражанні не пакідаюць нас і пры чытанні перакладаў беларускіх паэтаў сярэдняга і малодшага пакалення. Яны не выклікаюць столькі засцярог, як класікі Аднолькава добра выглядаюць у перакладах паэты такіх розных характараў, як Анатоль Вярцінскі, Уладзімір Караткевіч, Пятрусь Макаль і Рыгор Барадулін.
Апошняга, як і Максіма Багдановіча, пераклалі Ян Гушча і Тадэвуш Хрусцялеўскі, але вынікі творчай працы перакладчыкаў прыкметна больш плённыя. Насоўваецца нават думка, што сучасная беларуская паэзія дзесьці затрачвае той тып майстэрства, які падказваў мастаку эпохі Адраджэння маляваць галінку вінаграда так, каб птушкі зляталіся кляваць малюнак. Сучасны жывапіс уступіў птушыныя лаўры фатаграфіі. Паколькі фатаграфія фарміруе зрокавыя ўяўленні і «кадрыруе» наша сучаснае бачанне прадметаў, жывапіс становіцца свядома «антыфатаграфічным». Зрокавая вобразнасць у паэзіі — таксама. Тэхніка верша, мабыць, як і тэхніка жывапісу, ідзе на спрашчэнне формы, дзеля загЛыблення ў сутнасць з'яў адмаўляецца ад канкрэтызацыі самой з'явы. Парываецца і традыцыйная дружба паэзіі з музыкай. Праходзіць усебаковае самавызначэнне віду.
Тут мне могуць запярэчыць знаўцы таленту Р. Барадуліна і прыхільнікі незвычайнай маляўнічасці, пластычнасці яго вобразаў. Каб унікнуць папрокаў, хачу загадзя адзначыць спецыфіку гэтай маляўнічасці. Пры ўсёй вастрыні бачання прадмета малюнак у Рыгора Барадуліна прынцыпова антыфатаграфічны. У структуры верша трапляюць выбарачныя элементы і суадносяцца не па законах оптыкі і перспектывы, а па законах эстэтыкі, паводле эмацыянальна-мастацкіх паказчыкаў. Пры ўсёй віртуознасці сугалоссяў верш Барадуліна моўлены, а не спяваны. У верш Барадуліна ўваходзяць жывыя інтанацыі, але не ўтвараюць музычных мелодый, а застаюцца інтанацыямі гаворанымі, вострымі, незалюлянымі. Паэт натуральна ўзбуйняе, дэфармуе дэталь ці пачуццё дзеля ўзмацнення эстэтычнай выразнасці вобраза-пачуцця. Матчыны замёрзлыя пальцы параўнаны, напрыклад, з дзесяццю моркаўкамі, а пілаванне дроў апісана яшчэ збіральней: «два крокі ішоў за пілою і тры крокі з пілою назад». Не думаю, што апісанні такога тыпу лягчэйшыя за падрабязныя. Па-свойму яны цяжэйшыя, бо тэхніка малюнка, майстэрства пераймання не заменіць тут абавязковай мастацкасці трактоўкі з'явы, што было мажліва ў даўнім дафатаграфічным мастацтве.