Выбрать главу
Аднак няма цвярозага тут сэнсу: Таму што ў гэты час я ўсюды,             я — ва ўсім, Але ў самім сабе —                                     я ўсё ж адзін.

ЁСЦЬ

Ёсць карабель, які адвёз маю каханую; Ёсць шэсць кілбас у небе, I ўначы яны здавацца будуць нам лічынкамі,                                                     з якіх выходзяць зоры; Ёсць варожая лодка падводная —                                          крыўдзіцелька майго кахання; Ёсць тысяча маленькіх елак навакол мяне,                                            зламаных выбухам снарадаў; Ёсць пехацінец: ён аслеп ад хмар удушлівага газу; I ёсць разбітыя нашчэнт траншэі Ніцшэ, Гётэ, Кёльна; I ёсць мая знямога:                             позняцца лісты!
Ёсць фотаздымні маёй каханай                                               у сумцы палявой; I ёсць палонныя:                         яны ідуць, трывожныя, панурыя; Ёсць батарэя:                     ля гармат мітусяцца разлікі; Ёсць паштальён вайсковы —             ён трушком бяжыць уздоўж самотных дрэў; I, кажуць, ёсць шпіён.                                  Ён поўзае і шнырыць, нябачны,             як брудны далягляд, з якім ён зліўся; Ёсць высокі, як дзве лілеі, бюст маёй незабыўнай; Ёсць капітан, які з трывогаю чакае,             што прынясе з Атлантыкі радыётэлеграф; Ёсць ноч, і ёсць салдаты,             што дошкі пілуюць на труны; I ёсць жанчыны, што галосяць-просяць для дзяцей маісу             перад скрываўленым Хрыстом у Мехіка;
Ёсць і Гальфстрым, ён цёплы, жыватворны; Ёсць могілкі за кіламетраў пяць адсюль,             застаўленыя, як палкамі ўпрытык, Бясконцымі шпалерамі крыжоў (Тут, дарэчы, крыжы і далёка, і побач), I ёсць інжыр на кактусах Алжыра; Ёсць гнуткія, даўгія рукі маёй каханай; I ёсць чарніліца, што змайстраваў я з гільзы,—             мне яе не дазволяць адгэтуль адправіць; І ёсць сядло маё пад праліўным дажджом; Ёсць рэкі, верныя свайму кірунку-плыні; I ёсць каханне, што мяне пяшчотна кліча;
Быў тут палонны бош —                                   ён на спіне цягнуў свой кулямёт; На свеце ёсць мужчыны,                                      што ніколі не бывалі на вайне! Ёсць індусы:             яны ў здріўленні глядзяць на еўрапейскія вёскі             і думаюць, смуткуючы, пра тых,             каго убачыць больш не давядзецца; Ёсць усё, бо мастацтва ўяўлення             так высока ўзнялося у час вайны!

ПЕСНЯ ЛЮБОВІ

Вось з чаго складаецца сімфонія кахання: Тут спеў кахання даўняга, Гук пацалункаў згубленых каханкаў знакамітых; Тут — крык кахання простых смертных,                                                   замучаных багамі; Герояў легендарных мужнасць,               нацэленая, як гарматы супраць самалётаў; Тут — крык каштоўнасцей Язона, I спеў апошні лебедзя, I перамогі гімн, калі ад першых сонечных праменняў             алень прачнецца і затрубіць; Я чую крык Сабін, калі іх выкрадаюць, Лісліва-таямнічы крык кахання ў джунглях, I сокаў шум глухі ў ствалах трапічных дрэў; Артылерыйскі гром, якім суправаджаецца    жахлівая «любоў» народаў; I перакаты хваль, дзе нараджаецца    жыццё і хараство. Я чую песню ўсёй любові свету!

АДЫХОД