Выбрать главу
Мой дыямент жывы! Не пакідай мяне. Салодка спі. Ты ў хаце роднай,                                               і табе належаць Мой ложак, лямпа                            і мая прабітая старая каска. Зірні на ясныя сапфіры, адгранёныя ў Сен-Клод. Дні былі ясныя, нібы смарагд зялёны.
Я ўспамінаю цябе, горад метэораў, Дзе я не спаў начамі ад тугі і зораў. Цвілі сады, я рваў святла букеты.
Даволі неба нам палохаць! Няхай маўчыць і не заікнецца!
Так цяжка уявіць, Наколькі людзі Ад поспехаў дурнеюць, спакайнеюць!
У інстытуце ў юных слепакоў дапытваліся строга: «А ці няма тут сярод вас крылатага сляпога?»
О, чалавек! Шукаеш мовы новай,                                             новых слоў. Для іх граматыка не знойдзе правілаў, умоў! Старыя словы спарахнелі ад сваіх гадоў.
Па баязлівасці і звычцы Сёй-той у вершы цягне іх патрошку, Яны, нібыта хворыя,                               прыкутыя да ложкаў. I стануць неўзабаве людзі маўчунамі:                                                        ўсё адно, Хапае мімікі і жэстаў у кіно.
      Але мы ўпарта жадаем гаварыць!       Варушыць языком!       Для сябе,                     для далёкіх унукаў —       Мы шукаем новых гукаў,       Новых гукаў, новых гукаў.
Мы шукаем зычных асобна ад галосных, Зычных, якія ўзрываюцца глуха;       Пераймайце гукі ваўка,       Прымушайце іскрыцца гук насавы                                                          і працяглы!       Цмокайце, шчоўкайце языком,       Карыстайцеся шумам глухім       Чалавека, які за сталом       Паводзіць сябе непрыстойпа!
      Нават свіст прыдыхальны пляўка       Будзе гукам нязвычным,                                           зычным!       Нават розныя выбухі губ       Зробяць вашу размову трубным клічам!       Навучыцеся лаяцца па ўласнай волі!
      Што за літара ўдарная, быццам звон,       Сёння ў памяці нашай гучыць?
Мы не заўсёды разумеем радасць цудаў, Мы ў адчуванні новых рэчаў — беднякі. О, дружа мой, надыдзе час і ўжо не будуць, Цябе не будуць клікаць цягнікі.
Глядзі, пакуль не позна, на чыгунку, Глядзі на рэйкі, чалавек: Яны павернуцца ў другім кірунку, I знікнуць, смешныя, прыгожыя, навек.
Дзве лямпы зіхацяць перада мной, Як дзве жанчыны, што з мяне смяюцца, Схіляю я тужліва галаву Пад гэтым позіркам пакеплівым, жаночым.
Разліўся гэты смех Усюды!
Рукамі размаўляйце,                           пстрыкайце вясёла пальцамі, Сябе па твары біце, нібы ў барабан!
      О, словы! Яны ля міртавай дубровы; I плачуць Антэрос і Эрос. А я пад самым небам горада жыву.
      Слухайце мора! Далёка стогне мора                               і крычыць самотна. I голас мой адданы, нібы цень, Ператварыцца хоча ў цень жыцця, Няверным хоча быць, як ты, жывое мора!
Матросаў мора прагнае знішчае, Як ідалаў-багоў,                          і мае крыкі косіць. І толькі цень ад крылаў чаек, Здаецца, тое мора зносіць.
Успыхне слова — здрыганецца бог. Ты падыдзі, дапамажы мне!       Рукі я шкадую, Што песцілі мяне любоўна ў дні трывог.
А заўтра што?                     Які аазіс рук знайду я? Ты разумееш радасць бачыць новае?
О, голас! Размаўляю я на мове мора. I ў порце, уначы, ў паскудненькіх тавернах, Я больш упарты, чым страшыдла з Лерны.
Па вуліцы плывуць мае абедзве рукі, I пальцамі абмацваю я горад свой. Яшчэ не ведаю нічога. Хто ведае — Знайду я заўтра вуліцу жывой? Куды мая павернецца дарога?
Ты помні, што чыгунка з часам Выйдзе з моды. Глядзі, ўглядайся! Перамога, перш за ўсё, ў наступным Убачыць блізка Тое, што далёка — Усё поўнасцю!       I хай па-новаму       Усё назавецца!