Выбрать главу

РЫЖАЯ КРАСУНЯ

Гляньце! Я увесь перад вамі,       поўны сэнсу разумнага: Я не толькі ўведаў жыццё,       А ўсё, што жывыя Могуць аб смерці даведацца; Зведаў горыч і слодыч кахання, Часам навязваў людзям ідэі свае, Мовы розныя вывучаў, Пабываў у вандроўках далёкіх, I вайну я прайшоў з артылерыяй            і пяхотай.
Ранены ў галаву,       пад хлараформам трэпанаваны, Я згубіў сваіх лепшых сяброў       у жахлівых баях. Я ведаю столькі аб мінулым             і сучасным, Колькі можа ведаць адзін чалавек.
Сёння мяне не трывожыць вайна Паміж памі, сябры, і за нас; Справядліва мяркую аб сварцы працяглай Між Традыцыяй і Адкрыццём, Між Парадкам і вялікім Пошукам. Вы, надзеленыя вуснамі,       падобнымі да боскіх, Вуснамі,             якімі размаўляе строй-парадак, Не судзіце вельмі строга,       параўноўваючы нас. З ідэаламі Парадку!
Мы, шукальнікі,                         імкнёмся Невядомы край адкрыць. I не ворагі мы вашы! Для сябе адкрыць жадаем Незвычайныя ўладанні: Таямніцу ў кветках яркіх Знойдуць тыя, хто шукае. Там — нябачаныя фарбы, Ззяюць новыя агні, I міраж, якому трэба Даць рэальнае жыццё.
Так! Разведаць мы жадаем Дабрату краіны светлай,       што пакуль яшчэ маўчыць. Можна час прагнаць са свету, Ці вярнуць яго ізноў. Літасці мы заслужылі! Мы ваюем на граніцах Будучыні і прастору, Літасці прашу да нашых Хібаў і грахоў!
Вось і лета запалала — Час шалёны надышоў. I маё юнацтва сёння Памірае, як вясна. Сонца смелае ў зеніце —       гэта розуму усход, Гэта мой чаканы год! Мне б за ім ісці нязменна, Каб любоў маю ўвасобіць У прыгожы, чысты вобраз!
Да мяне прыходзіць шчасце У выглядзе Красуні рыжай. Запалалі косы ўранку: Быццам пасвяцца маланкі На пялёстках чайных ружаў.
Людзі, блізкія, далёкія, Людзі, смейцеся з мяне! Адтаго, што надта многа Ведаю ў жыцці такога, Пра якое я адразу       не адважуся сказаць. Ды і самі вы, напэўна,       не дасцё ўсяго сказаць! Майце літасць да мяне!

З РОЗНЫХ КНІГ

ЛІСТЫ ДА ЛУ

(З Паслання XXXVII)
Я тут адзін. Мне толькі іскры свецяць             Сасновых дроў. Снарадаў стогн і стук падкоў прыносіць вецер             З дарог-шляхоў.
Тут, на палях вайны, груган злавесна             Уначы крычыць. І да цябе з каморкі цеснай             Мой ліст ляціць.
Мае радкі, як сімвал таямнічы             Шчаслівых дзён. Цябе здалёк я клічу,                               клічу,                                        клічу             Мой лепшы сон!
Яшчэ жыццё, як сэрцы нашы, не збяднела.       Жыццю — квітнець! Ключ ад пачуццяў самых моцных, смелых       Мы будзем мець.
Любоў, адзіная на свеце, стукне ў дзверы. О Лу, бывай! Адна ёсць зорка ў небе —                                      мая надзея, вера,             Мой юны край.
Як дзіўна! Позірк твой, нібыта зорка,             Прабіў імглу. Працяты я тваёй пакутай горкай. Бывай, о Лу!

ПРАЛЕТАРЫЮ

Ты — у няволі без віны ніякай. Тут сталь і медзь: ляцяць яны ў атаку.
Працуеш моўчкі ты. А за сцяной фабрычнай Да добрых спраў                          людзей прырода кліча.
Халодныя вятры ляцяць за мора — Здзімаюць на ляту з машын і пыл, і гора. Зямля гадуе каласы і ведаў дрэва, Дзе спеюць для цябе                                плады бунтарства, гневу.