Аннотация
Напісаная былым гетаўцам, актывістам габрайскага супраціву, кніга ўяўляе вялікую цікавасць як жывое сведчанне аднаго з нешматлікіх ацалелых у гета габраяў. "Дакументу" ўласцівыя некаторыя рысы навуковага даследавання: аўтар (які яшчэ пры жыцці заваяваў аўтарытэт у галіне гетазнаўства дзякуючы шматлікім публікацыям за мяжой) аналізуе гісторыю Менскага гета ў кантэксце агульнай палітыкі нацыстаў датычна габраяў у Еўропе, а таксама спрабуе праліць святло на такія мала даследаваныя моманты, як дачыненні гетаўскага падполля з пазагетаўскім, узаеміны габрайскіх партызанаў з Цэнтральным штабам партызанскага руху, антысеміцкія кампаніі ў першыя пасляваенныя гады. Адрасуецца шырокаму колу чытачоў. Прыдасца студэнтам і даследнікам пры вывучэнні гісторыі Беларусі перыяду Другой сусветнай вайны.
Комментарии к книге "Мінскае гета"