Аннотация
..Божа, ведай, што мы самi не можам жыць у згодзе
i ладзе, i не ведаем мы, чаго хочам, i iдзём усё далей
i далей ад сапраўдных жаданняў нашых.
Св. Тэрэза Авiльская
Вораг усiх сваiх блiзкiх, у душы - нянавiсць i сквапнасць, - ганебная натура! I тым не менш я хачу, каб вы паспагадалi гэтаму чалавеку, каб лёс яго хоць трошкi запаў вам у сэрца. Да самай смерцi ўбогiя iмкненнi i парывы засланялi ад яго святло... А яно ззяла так блiзка, што часам яркiя промнi даходзiлi i да гэтай iстоты i апякалi яе... Нiкчэмныя, убогiя iмкненнi...
Але перш за ўсё - людзi не такiя ўжо i мiласэрныя хрысцiяне. Ён стаў iх пакутнiкам i мучыцелем iх. Сярод нас вунь колькi строгiх суддзяў няшчаснага грэшнiка! А менавiта яны i адводзяць ад яго iсцiну, i нiколi ёй ужо не прабiцца праз iх натоўп!
Не, не грошай хацеў гэты скнара, не помсты прагнуў гэты вар'ят... Што ён любiў на самай справе, вы даведаецеся, калi ў вас хопiць сiлы i мужнасцi выслухаць яго споведзь разам з апошнiм прызнаннем, што перапыняецца смерцю...
Частка першая
Комментарии к книге "Клубок гадзюк (на белорусском языке)"