Аннотация
Кніга гэтая напісана чалавекам, жыццё якога цяжка ўявіць без двух апанаваўшых яго захапленняў — мастацтва і краязнаўства. Нястомная праца энтузіяста на сумежжы гэтых сфер духоўнасці дала вельмі плённыя вынікі. Удзельнічаючы ў штогадовых краязнаўчых экспедыцыях, В. Бандарэвіч сабраў па крупінках амаль усе звесткі пра свой раён, стварыў некалькі галерэй мастацкіх твораў на тэму архітэктурнай і культурнай спадчыны Сенненшчыны. Па сабраных матэрыялах у раёне распрацаваны вучэбны курс «Спадчына роднага краю». Асноўная частка краязнаўчых знаходак знаходзіцца цяпер у раённым музеі.
Кніга «Экскурсія да вытокаў горада Сянно» — візітная картка г. Сянно і раёна, якая прыйдзецца даспадобы як землякам, так і гасцям краю.
Комментарии к книге "Экскурсія да вытокаў горада Сянно"