Аннотация
Гэта было некалькі месяцаў таму назад пад Масквой. Яны пазнаёміліся ў Галактыцы — гарадку інстытута міжпланетных зносін. Наташа заканчвала інстытут сувязі і тэлебачання. Віктар вучыўся ў спецыяльнай школе астранаўтаў.
Перад выпускам студэнтам інстытута даводзілася многа працаваць. Яны не толькі трэніраваліея на прыём па рацыях розных дэпеш, шыфраваных тэлеграм, але і па некалькі гадзін дзяжурылі ў радыёрубках ракетаапарата.
Аднойчы па ўсяму гарадку разнеслася трывожная вестка. Ракетаплан, якім кіраваў курсант вучылішча Віктар Машук, пацярпеў аіварыю… Па ўсёй трасе ад Масквы да Байкала пачаліся пошукі. У эфір ляцелі пазыўныя. Але дарэмна. Віктар не адказваў.
Што здарылася? Катастрофа? Але дзе, у якім месцы? Самалёты, пасланыя на пошукі, без поспеху вярталіся на базы. Не ўдалося адшукаць ніякіх сігналаў у эфіры. Аднак ніхто не хацеў верыць, што Вiктар загінуў...
Комментарии к книге "Цытадэль неба [журнальный вариант] [be]"